четверг, 9 ноября 2017 г.

4 лістапада
спаўняецца 130-гадоў з дня нараджэння
Цішкі Гартнага
          У гісторыі беларускай літаратуры творчая спадчына Цішкі Гартнага – паэта, празаіка, публіціста, літаратурнага крытыка – цікавая старонка.
         Ц. Гартны – актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзей 1905 – 1907г.г., Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., пешы старшыня часовага ўрада Беларусі. Яго рукой напісаны і падпісаны маніфест, якім 1 студзеня 1919 года Беларусь была абвешчана Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай і дэкларавана поўнае вызваленне беларускага народа ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнету.
         Творчасць пісьменніка фарміравалася пад уплывам рускай рэвалюцыйна – дэмакратычнай і рабочай паэзіі і развівалася пад непасрэдным уздзеяннем лірыкі Я Купалы і Я. Коласа.

Комментариев нет:

Отправить комментарий